РОЗУМ
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Юрыя Зiсера, беларусы выкарыстоўвалі словы "РОЗУМ", "МЕЦЕНАТ", "ПАРТАЛ", "IНIЦЫЯТЫВА"
Заснавальнік партала Tut.by, грамадзкі дзяяч і мэцэнат, сыграў выбітную ролю ў станаўленні беларускай незалежнай інфармацыйнай прасторы.
«Рабі, што павінен, і хай будзе, што будзе».
Гэтая фраза адлюстроўвала яго перакананне ў неабходнасці дзейнічаць па сумленні, нягледзячы на абставіны ці магчымыя наступствы. Ён верыў у каштоўнасць сумленнай працы, сацыяльнай адказнасці і сілу праўды. Зісер быў прыхільнікам свабоды слова, незалежных медыя і асабістага ўнёску кожнага чалавека ў развіццё грамадства.
«Толькі ідэі, якія нас усіх аб’ядноўваюць, адгукнуцца ў нашых душах і змогуць пераўтварыцца ў жыццё. А для гэтага трэба развіваць супольнасць грамадзян, якія самастойна з уласнай ініцыятывы паляпшаюць сваё жыццё і ўсю нашу краіну», — казаў Юры Зісер на святкаванні 100-годдзя БНР. Акурат такім чалавекам быў і ён сам.