У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Лявона Вольскага, беларусы выкарыстоўвалі словы "ЛЕГЕНДА", "РОК", "ТРЫ ЧАРАПАХI"
Лявон Вольскі — бадай што галоўны музыка ў гісторыі беларускага рок-н-рола. Уплыў гэтага чалавека на беларускую культуру вызначаць нашчадкі, а ў сучаснікаў яго творчасць выклікае захапленне.
Ён належыць да невялікага кола людзей, якія паклалі жыццё на адбудову і дабудову храму беларускай культуры. Ён высокаталенавіта браўся за розныя жанры і падвіды року і лягчэйшай музыкі і ніводнага разу не адышоў ад прынцыпаў спеваў па-беларуску.
Творчасць Лявона пераканала цэлыя пакаленні, што можна быць нонканфармістам і пры гэтым пісаць па-беларуску, што рок-музыка магчымая па-беларуску, што беларускае — гэта сучасна, прыгожа і па-еўрапейску.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно