ТАЛЕНТ
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Уршулю Францішку Радзівіл, беларусы выкарыстоўвалі словы "Жанчына-драматург", "ТАЛЕНТ", "Тэатр"
Гаспадыня Нясвіжу, першая жанчына-драматург Беларусі і заснавальніца прафесійнага беларускага тэатра

Яна адкрыла зусім новы ўзровень тэатра для ўсёй Усходняй Еўропы і пакінула пасля сябе некалькі дзясяткаў вершаў і п’ес, якія ставяць да гэтага часу. Зрабіла з Нясвіжа культурную сталіцу ВКЛ.

«Залатым векам» Беларусі даследчыкі называюць эпоху Вялікага княства Літоўскага. Высокая культура, адукаванасць, пачуццё ўласнай годнасці, інтэлект сталі адметнымі рысамі асаблівых прадстаўніц гэтага часу, адной з якіх з’яўляецца беларуская Мельпамена, першая ў ВКЛ жанчына-драматург — нясвіжская княгіня Уршуля Францішка Радзівіл.
Яе спадчына — вялікая, разнапланавая, цудоўная — сапраўдны гонар беларускай і польскай літаратур.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website