У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Францыска Скарыну, беларусы выкарыстоўвалі словы "АДУКАЦЫЯ", "ДРУКАР"
«Ніякай працы і скарбаў ніякіх не шкадуйце для паспалітай карысці для Айчыны сваёй», – Скарына.
Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. Пачынальнікам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання з’яўляецца Францыск Скарына. Гэты асветнік-гуманіст, доктар медыцыны, арыгінальны мысліцель, пісьменнік-публіцыст, выдавец, перакладчык-паліглот — найбольш велічная постаць эпохі Адраджэння на Беларусі. Яго і сёння можна лічыць постаццю першай велічыні ў пантэоне нашай нацыянальнай культуры. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі. Сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся далучыць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно