ДОБРАЕ СЭРЦА
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Маляваныча, беларусы выкарыстоўвалі словы "ДОБРАЕ СЭРЦА", "ДЗЯЦIНСТВА", "КАЛЫХАНКА"
«Усе мы нашчадкі Каіна і Авеля: who is who – кожны выбірае сам».

Акцёра і вядучага Аляксандра Ждановіча большасць беларусаў ведае як Маляваныча з «Калыханкі». Але яго творчасць значна глыбейшая: ён служыў у тэатры больш як 35 гадоў, працаваў на радыё, здымаўся ў кіно, рабіў уласныя праекты, заснаваўдзіцячую тэатр-студыю «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры манастыры, быў мастацкім кіраўніком Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы», а таксама стаў «хросным» беларускай дыяспары ў Грузіі.

Ахвяраваў кар’ерай дзеля справядлівасці. Радасна ўсведамляць, што жыццё ў Сакартвэла стала новым этапам творчасці Алеся, тут нарадзіліся чароўныя казкі і новыя праекты.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website