НАРОД
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Кастуся Каліноўскага, беларусы выкарыстоўвалі словы "Каго любiш? - Люблю Беларусь", "НАРОД", "Герой"
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна! *паролі паўстанцаў

Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863–1864 гадоў. Сёлета спаўняецца 150 гадоў ад пачатку паўстання.

Азначэнне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна і недастаткова вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін.

Кастусь Каліноўскі нашмат апярэдзіў свой час. Яго ідэі не страцілі сваёй актуальнасці і ў 20 стагоддзі, яны паспрыялі з’яўленню на мапе свету і БНР, і БССР, а пазней — і Рэспублікі Беларусь.

Менавіта таму гэту постаць немагчыма выкрасліць з нашай гісторыі, нягледзячы на ўсе спробы, што адбываліся ў розныя часы.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website