БАРАЦЬБА
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Ларысу Геніюш , беларусы выкарыстоўвалі словы "БАРАЦЬБА", "СТОЙКАСЦЬ"
Беларуская паэтка Ларыса Геніюш, імаверна, выдатна б зразумела сённяшніх беларусаў, а яны — ейную гісторыю. Яна прайшла праз праскую эміграцыю, менскую турму, допыты тагачаснага КДБ, высылкі за 4 тысячы кіламетраў ад Радзімы.
Менавіта з усёй нашай спадчыны 20 стагоддзя словы Ларысы Геніюш максімальна пасуюць для цёмных часоў, яны выпраменьваюць не толькі святло, але і трываласць, стойкасць, мужнасць:
«Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць».