МАСТАЦТВА
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Хаіма Суціна, беларусы выкарыстоўвалі словы "Ева", "МАСТАЦТВА"
Яе друкавалі на цішотках і торбах, рабілі стыкеры і паштоўкі, а выява задуменнай дзяўчыны пэндзля Хаіма Суціна стала ўвасабленнем таленту і свабоды.
Чаму менавіта яна стала сімвалам барацьбы беларусаў добрай волі? Бо культурныя здабыткі, а яшчэ і з такім адметным лёсам, лёгка ўплятаюцца ў рэчаіснасць людзей адукаваных, інтэлектуалых, здольных успрымаць мастацтва.
Хаім Суцін, ураджэнец мястэчка Смілавічы, стаў адным з самых вядомых прадстаўнікоў беларускага мастацтва на сусветнай арэне, даказаўшы, што нават з маленькай вёскі можна ўвайсці ў гісторыю сусветнай культуры. Яго экспрэсіўныя працы захавалі памяць пра карані і натхняюць новае пакаленне беларускіх мастакоў сваёй смеласцю і самабытнасцю.