КАХАННЕ
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Барбару Радзівілл, беларусы выкарыстоўвалі слова "КАХАННЕ".
Унікальная з’ява на той час нават для выбітнай прадстаўніцы княжацкага роду – стаць каралевай не па нараджэнні, не па дамове, а па вялікім каханні.

Барбара Радзівіл і Жыгімонт Аўгуст павянчаліся насуперак усяму і баранілі свой шлюб, нягледзячы ні на што. На жаль, нават смеласць, розум, прыгажосць і каханне на ўсё жыццё не ўратавалі каралеву-ліцвінку.

Яна стала легендай і яўляе нам сваю высакароднасць і сэрца, поўнае любові, праз стагоддзі ў паданнях і карцінах.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website