У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Эмілію Плятэр, беларусы выкарыстоўвалі слова "СУМЛЕННЕ"
Яна пайшла да канца. Эмілія Плятэр – гераіня, роўных якой няма.
Жыццё Эміліі Плятэр стала легендай, а яе імя — сімвалам самаахвярнай любові да Айчыны. Яе подзвіг услаўлены паэтамі і мастакамі.
Увайшла ў гісторыю не толькі сваёй самаадданасцю і гераізмам, але і як адна з першых беларускіх паэтак і фалькларыстак.
Яна любіла сваю радзіму і марыла аб ейнай свабодзе. І зрабіла для яе больш, чым хто-небудзь: яна стала часткай нацыянальнага эпасу і прыкладам. Яна пайшла за ідэю да канца.
Па пытаннях набыцця карцін звяртайцеся да мяне, мастачкі Людмілы Тальяно