МІЛАСЭРНАСЦЬ
У маім даследаванні часцей за ўсё, апісваючы Алаізу Пашкевіч, беларусы выкарыстоўвалі словы "МІЛАСЭРНАСЦЬ", "Цётка", "Правы жанчын"
Алаіза Пашкевіч, з такім цёплым псеўданімам, безумоўна застанецца ў гісторыі самай знакамітай і яркай жанчынаю нацыянальнага Адраджэння пачатку 20 стагодздзя.
Адна з самых высакародных, шляхетных і рамантычных асоб свайго часу, зведала на сабе ўсе цяжкасці эміграцыі, здолела вярнуцца на Радзіму і прыкласціся да фармавання новага пакалення беларусаў. Цётка «жыла Беларуссю тады, калі яшчэ не ўсе ведалі пра існаванне гэтай Беларусі», – кажа Цімох Акудовіч.
Без яе не было б ні першай нашай палітычнай партыі – Беларускай сацыялістычнай грамады, ні газет «Наша Доля» і «Наша Ніва». У пражытыя ёю сорак гадоў змясцілася б, здаецца, некалькі доўгіх жыццяў.